Мой мiлы Беньямiн! Не ўсё яшчэ сышлО, Не ўсё ў тваiм жыццi знiштОжаныя хИбы, На одэрскай мяжЫ не ўкОпана шулО – Там цЯжка брОдзiць Бог i б’е прыклАдам шЫбы.
НарОджаны на свет той сАмы маладзён, Якi заб’е цябе. Вы з хлопцам – аднагОдкi, А ты пакуль гуляй... Амаль што не чуцён Звон дзЕдаўскай, старой, надтрЭснутай ляскОткi.
Уночы ляжа цень, уночы сцiхне крык, Не думай, не гадай – сапрАна альбо мЕцца. Табе не прадказаць раз’юшаны блiцкрыг I лiтасцi прасiць на ломанай нямецкай.
Свет скошаны на бок, мой мiлы Беньямiн! У кветнiку цвiце махрЫстая стакрОтка, Ты ў люльцы цiхай спiш давЕрлiва. Амiн! Як соладка звiнiць у сне твая ляскОтка.