가사
Чэрвень радуе вочы ад вячорку да рання,
Салаўіныя ночы,успаміны кахання.
Тога,што заблукала дзесьці там у начы,
Можа дрэнна кахаў я, ды не змог зберагчы?
У кароткія ночы немагчыма заснуць,
За вакном незакрытым салаўі так пяюць.
Толькі вочы закрыю,бачу постаць яе,
Голас звонкі дзявочы салавейкам пяе.
Гнуткі мроіцца вобраз,вось ён быў і няма.
Толькі сэрца імкліва хвалявалась дарма.
Скора ранішні золак,а мне ўсё не да сноў,
Бо кахання асколак сэрца раніць ізноў.
Як шкада,а не зменіш Богам дадзены лёс,
Не вярнецца юнацтва, плач-не выплачыш сьлёз.
Чэрвень зноў за ваконцам ад вячорку да рання,
Салаўіныя ночы,успаміны кахання.