Чэрвень радуе вочы ад вячорку да рання, Салаўіныя ночы,успаміны кахання. Тога,што заблукала дзесьці там у начы, Можа дрэнна кахаў я, ды не змог зберагчы?
У кароткія ночы немагчыма заснуць, За вакном незакрытым салаўі так пяюць. Толькі вочы закрыю,бачу постаць яе, Голас звонкі дзявочы салавейкам пяе.
Гнуткі мроіцца вобраз,вось ён быў і няма. Толькі сэрца імкліва хвалявалась дарма. Скора ранішні золак,а мне ўсё не да сноў, Бо кахання асколак сэрца раніць ізноў.
Як шкада,а не зменіш Богам дадзены лёс, Не вярнецца юнацтва, плач-не выплачыш сьлёз. Чэрвень зноў за ваконцам ад вячорку да рання, Салаўіныя ночы,успаміны кахання.